БЕЛ Ł РУС

«НН» сто гадоў з вамі

16.02.2011 / 11:04

Nashaniva.com

У Думе і каля Думы. Канчаюць перагляд закона аб пачатковых школах, а пасля прыступаюць да прагляду закона аб граніцы аседласці для жыдоў. Дэпутат Пакроўскі кажа, што ўся палітыка проці жыдоў не прыносіць карысці для гасударства. Ад часу да часу пускаюць народны гнеў у той бок, дзе яму найменш будзе перашкод — на жыдоў.

«НН». № 7. 1911

На аўтарынку ў Ждановічах міліцыя арыштавала Аляксандра Чыгіра, малодшага сына Міхаіла Чыгіра. Аляксандра вінавацяць у гандлі скрадзенымі аўтадэталямі — ён меў у Ждановічах свой бізнэс. Учора арыштаваныя таксама Васіль Быкаў, пляменнік пісьменніка, і Сяргей Каляда. Супраць старэйшага сына Чыгіра — Аляксея — таксама заводзілася крымінальная справа, але беспаспяхова. Цяпер Аляксей Чыгір жыве ў Нямеччыне, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Міхаіл Чыгір звязвае гэты арышт са сваім жаданнем балатавацца ў прэзідэнты.

«НН». № 7. 2001.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула