БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Грыбаўскайце з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы

16.02.2011 / 12:34

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайце і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Упэўнены, што шматвяковыя традыцыі добрасуседства Беларусі і Літвы і ў далейшым будуць з’яўляцца трывалым падмуркам для ўмацавання плённых двухбаковых сувязей у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах дзеля працвітання нашых краін», — гаворыцца ў віншаванні.

***

Тым часам звестак пра вяртанне Лукашэнкі з Сочы і чым ён там займаецца пакуль няма. Лукашэнка толькі згадваецца, у навінах пра віншаванні тых ці іншых асобаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула