БЕЛ Ł РУС

У Пінску муж забіў жонку і засіліўся

16.02.2011 / 13:11

Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце знаходжання мёртвымі 35-гадовай мясцовай жыхаркі і яе 61-гадовага мужа.

Як паведамілі ў пракуратуры, днём 15 лютага сын, прыйшоўшы са школы, не мог трапіць у кватэру. Уваходныя дзверы былі зачыненыя знутры. Ніхто не адкрыў дзверы хлопчыку і пасля званкоў у кватэру. Дзіця звярнулася да суседзяў. Дарослыя знайшлі на балконе кватэры труп маці з нажавымі раненнямі ў вобласці спіны і грудной клеткі, на кухні — бацьку, што вісеў у пятлі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, перад павешаннем мужчына спрабаваў парэзаць сабе вены.

Як адзначылі ў пракуратуры, суседзі характарызуюць гэтую сям’ю станоўча. Магчымая прычына трагедыі — рэўнасць. Жанчына працавала на адным з прадпрыемстваў горада, мужчына — пенсіянер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула