БЕЛ Ł РУС

0,9% жыхароў Беларусі прызналася, што працуюць за мяжой

16.02.2011 / 22:20

Яўген Васількоў

З іх абсалютная большасць працуе ў Расіі.

Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, у краіне налічваецца 4 613 тысяч працоўнага насельніцтва. У сваім населеным пункце працуюць 89,9% людзей.

Усяго 0,9% жыхароў Беларусі прызналася, што працуюць за мяжой. З замежных працаўнікоў 90% назвалі месцам сваёй працы Расію, на другім месцы па папулярнасці знаходзіцца Літва.

Варта нагадаць, што прадастаўленне інфармацыі пра сваё месца працы не з'яўлялася абавязковым падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула