Затрымана група злодзеяў, якія займаліся крадзяжом на Кальварыйскіх могілках
Мінская міліцыя затрымала групу злодзеяў, якія займаліся крадзяжом ваз і лампад на Кальварыйскіх могілках. За два гады ўстаноўлена, што група была замешана ў дзевяці кражах.
Як паведаміла агенцтву БелТА прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Мінска Ала Галубовіч, у дачыненні да правапарушальнікаў узбуджана крымінальная справа. Вырашаецца таксама пытанне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці дарослых, якія ўцягвалі непаўналетніх у злачынную дзейнасць.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула