БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца аўтобуса «супакоіў» п'янага пасажыра з дапамогай міліцэйскай дубінкі

21.02.2011 / 15:57

Выпадак адбыўся ў нядзелю ў другой палове дня ў салоне аўтобуса № 61 маршрутам станцыя метро «Аўтазаводская» — Шабаны.

На выгляд 55-гадовага кіроўцу вывеў з сябе п’яны мужчына, вонкава — яго аднагодак, які на працягу некалькіх прыпынкаў лаяўся матам у салоне аўтобуса і біў кулаком у шкло.

— За пару прыпынкаў да гіпермаркета «Прастор», раздражнёны паводзінамі нецвярозага пасажыра, кіроўца спыніў аўтобус, увайшоў у салон і збіў дэбашыра гумовай міліцэйскай дубінкай, — распавёў сведка інцыдэнту Канстанцін. — Гэта была даволі такі жорсткая рэакцыя. Праўда, з салона пасажыр так і не быў выстаўлены. Кіроўца, «супакоіўшы» яго, вярнуўся ў сваю кабіну і працягнуў маршрут.

Відавочцамі гэтай гісторыі сталі прыкладна шэсць пасажыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула