БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падкрэслівае важнасць сумеснага з Расіяй ваеннага будаўніцтва

21.02.2011 / 18:05

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць сумеснага з Расіяй ваеннага будаўніцтва і развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, выступаючы сёння на сустрэчы з ваеннаслужачымі Узброеных Сіл Беларусі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, менавіта ў гэтым заключаецца вырашальны фактар падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама адносін, якія павінны быць паміж брацкімі народамі, і адначасова абароны нацыянальных інтарэсаў дзвюх дзяржаў. «Нягледзячы на асобныя складаныя моманты апошніх гадоў, ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі паспяхова развіваецца. Прадаўжае функцыянаваць рэгіянальная групоўка войскаў, рэгулярна праводзяцца сумесныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, нагадаўшы аб паспяхова праведзеным буйнейшым беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2009». Чарговае аператыўнае вучэнне Узброеных Сіл дзвюх краін пройдзе ў верасні 2011 года на тэрыторыі Расіі.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, таксама павінна актывізавацца прапрацоўка механізма выкарыстання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў крызісных сітуацыях. «Тут галоўным будзе комплекс пытанняў, звязаных з аснашчэннем і прымяненнем калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, — сказаў беларускі лідар. — Улічваючы старшынства ў бягучым годзе Беларусі ў АДКБ, гэту работу неабходна накіраваць на фарміраванне адзіных стандартаў аператыўнай сумяшчальнасці Узброеных Сіл дзяржаў — членаў АДКБ і прывядзенне да ўзгодненых параметраў іх калектыўнага складніка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула