БЕЛ Ł РУС

Працоўны дзень пераносіцца з 7 сакавіка на 12 сакавіка

25.02.2011 / 01:21

Такім чынам, будуць ажно чатыры запар выхадныя: з 5 па 8-га.

У Беларусі працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 12 сакавіка.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 232 ад 24 лютага 2011 года.

Такім чынам будуць адно чатыры запар выхадныя: з 5 па 8 сакавіка (субота — аўторак).

Працоўны дзень таксама пераносіцца з панядзелка 2 мая на суботу 14 мая 2011 года. (3 мая — Радаўніца)

Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула