БЕЛ Ł РУС

Апошні палёт Discovery

25.02.2011 / 10:18

Амэрыканскі касьмічны карабель Discovery ў чацьвер выправіўся ў свой апошні палёт.
Ён даставіць на міжнародную касьмічную станцыю чалавекападобнага робата і будзе на арбіце цягам 11 дзён.

Гэта 39-ты палёт гэтага касьмічнага карабля. Пасьля прызямленьня, прызначанага на 7 сакавіка, Discovery больш не будзе выкарыстоўвацца паводле прызначэньня.

Першы палёт гэтага касьмічнага карабля быў у 1984 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула