БЕЛ Ł РУС

«Лакаматыў» зраўняў лік у серыі з мінскім «Дынама»

27.02.2011 / 22:00

АГ

27 лютага ў чацвёртым матчы серыі ¼ фіналу Заходняй канферэнцыі «Дынама» саступіла на «Мінск-Арэне» яраслаўскаму «Лакаматыву» з лікам 2:4 (1:2, 0:2, 1:0).

На матчы зноў быў пабіты рэкорд наведванняў КХЛ — сёння за гульнёй назіралі 16.039 гледачоў. Папярэдні рэкорд быў усталяваны днём раней — 15.982 гледачы. Сёння на матчы прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка са сваёй світай.

Шайбы ў «Дынама» закідвалі Міхаіл Стэфановіч (12:11, пас — Аляксандр Кулакоў) і Сяргей Дрозд (44.17, пас — Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Корабаў);

Лік у серыі стаў 2:2.

Нагадаем, што першым матчы ў Яраслаўлі 23 лютага «Дынама» прайграла 4:7, 24 лютага выйграла 4:1, у суботу «Дынама» выйграла на «Мінск-Арэне» 4:1.

Каманда згуляюць мінімум два матчы. 1 сакавіка — у Яраслаўлі, 3 сакавіка — у Мінску. Сёмая гульня (калі лік у серыі стане 3:3) пройдзе 5 сакавіка ў Яраслаўлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула