БЕЛ Ł РУС

Вярніце хаця б мышэй

28.02.2011 / 11:34

Па факце ператрусу ў рэдакцыі «Барысаўскіх навінаў», які адбыўся 10 студзеня, у пракуратуру Менскай вобласці была пададзена скарга.

У прыватнасці, у дакуменце абскарджваюцца падставы для правядзення ператрусу, а таксама дзеянні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС, якія сканфіскавалі ўсю аргтэхніку рэдакцыі, уключна з клавіятурамі і мышкамі.

Скарга была разгледжана пракуратурай Мінска, аднак парушэнняў падчас ператрусу ў рэдакцыі яна не выявіла. Затым была пададзеная скарга ў суд Партызанскага раёна Мінска. У ёй абскарджваліся дзеянні следчага аддзела УКДБ па Мінска і Мінскай вобласці, які выдаў пастанову на ператрус, а таксама дзеянні міліцыянтаў Барысаўскага РУУС, які правялі вобшук. Днямі быў атрыманы адказ, у якім суд адмовіўся разглядаць справу, спасылаючыся на працэсуальныя нормы (на арт. 139 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, а таксама на п. 1 ч. 1 арт. 245 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса).

Рэдакцыя вырашыла не саступаць грубым парушэнням існуючага заканадаўства, а таму збіраецца абскардзіць судовае вызначэнне ў Менскі гарадскі суд, а паралельна падаць скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула