БЕЛ Ł РУС

Мізэр: У 2010 годзе Мінск наведала амаль 72 тыс замежных турыстаў

28.02.2011 / 12:10

nn.by

На працягу 2010 года Минск наведалі жыхары 105 краін, вялікая частка якіх (62,4%) - з дзяржаў СНД. Колькасць турыстаў павялічылася ў параўнанні з 2009 годзе на 24,1% і склала 71,8 тыс. чалавек.
Такія звесткі прыводзіць БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Найбольшая колькасць турыстаў, якія пабылі ў беларускай сталіцы, - расейцы (60,8%), брытанцы (8,1%), туркі (5,7%).

У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам у 2,3 раза павялічылася колькасць прыезджых з Іспаніі, у 2 разы - з Кітая, у 1,5 разы - з Літвы і Ірана, на 39,6% - з Расіі, на 32,6 % - з Фінляндыі, на 26,8% - з Вялікабрытаніі, на 16,6% - з Польшчы, на 9,2% - з Ізраіля.

Для параўнання: У 2010 г. Талін наведалі больш за 1,1 млн замежных турыстаў, Кіеў -- 279 тыс. замежных турыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула