БЕЛ Ł РУС

ЗША замарозілі маёмасць Лівіі на $30 мільярдаў даляраў

1.03.2011 / 00:24

СГ

Раней яшчэ $20 мільярдаў было выяўлена ў Брытаніі.

Раней яшчэ $20 мільярдаў было выяўлена ў Брытаніі. Дыктатары любяць задзірацца з дэмакратычнымі краінамі, але набываюць нерухомасць і актывы там.

Актывы на суму каля $ 30 млрд былі замарожаныя ўладамі ЗША пасля рашэння Абамы заблакаваць доступ да іх лідара Лівіі Муамара Кадафі і яго сямейнікаў, паведаміў чыноўнік казначэйства.

Дэвід Коэн, які працуе ў казначэйстве ў сакратарыяце па барацьбе з тэрарызмам і фінансавай выведцы, паведаміў, што гэта самая вялікая сума, якую ўлады калі-небудзь замарожвалі.

Амерыканскія ўлады вырашылі замарозіць доступ да маёмасці для ўрада Лівіі, каб «захаваць яе для лівійскага народа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула