БЕЛ Ł РУС

Суд над Кастусём Шыталем не адбыўся

3.03.2011 / 11:12

Радыё Свабода, nn.by

Сёньня ў судзе Глыбоцкага раёну меў пачацца судовы працэс супраць журналіста і грамадзкага актывіста Кастуся Шыталя.
Яго вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства падчас прэзыдэнцкіх выбараў. У часе выбарчай кампаніі Кастусь Шыталь быў назіральнікам на адным з участкаў для галасаваньня як прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Кастуся Шыталя вінавацяць у тым, што запытаў у студэнта мясцовага прафліцэя, ці добраахвотна той прыйшоў галасаваць датэрмінова.

Аднак калі Кастусь сёння раніцай з'явіўся ў судзе, яму паведамілі, што паседжання сёння не будзе. Прычыны пераносу невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула