БЕЛ Ł РУС

Медаль Скарыны — рэдактару «Литовского курьера». За інтэрв’ю з Лукашэнкам?

3.03.2011 / 11:44

АП, СМ, КМ

Галоўны рэдактар віленскай расійскамоўнай газеты «Литовский курьер» Валерый Траццякоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны "за ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё прыязных адносін і супрацоўніцтва паміж сродкамі масавай інфармацыі Беларусі і Літвы".

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі, указ пра гэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 сакавіка, піша БЕЛТА.

У чым жа мог выразіцца той "унёсак ва ўмацаванне і развіццё прыязных адносін"? Хіба ў тым, што ў кастрычніку 2010 года В.Траццякоў апублікаваў вялікае інтэрв'ю з А.Лукашэнкам.

***

Медаль Францыска Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі. Была заснавана красавіку 1989 года.

Медаль уручаецца працаўнікам навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Можа ўручацца грамадзянам замежных краін.

Першае ўзнагароджванне адбылося ў 1990 годзе. Медаль тады атрымалі Аляксандр Белакоз, Ніл Гілевіч, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў. Усяго адзначана ўжо больш за чатырыста чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула