БЕЛ Ł РУС

У Віцебску ўзнялі на сабор найбольшыя ў Беларусі званы

6.03.2011 / 12:53

4 сакавіка ў Віцебску адбылося падняцце на званіцу Свята-Успенскага кафедральнага сабора адзінаццаці званоў. Сярод іх — звон вагой каля 5,2 тоны. Яго вышыня і дыяметр — 2 метры, а вага чыгуннага языка — 180 кг. Як паведаміў журналістам настаяцель Свята-Успенскага кафедральнага сабора протаіерэй Міхаіл Мартыновіч, гэты звон — самы вялікі ў Беларусі. Усе званы былі адліты ў Маскве на заводзе «ЗІЛ» на сродкі расійскіх мецэнатаў.

Малебен у часе падняцця званоў узначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Паводле слоў айца Міхаіла, чакаецца, што падвешваць званы будуць у красавіку, з удзелам галоўнага званара Расіі Ігара Канавалава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула