Пасол Ірана: Санкцыі ЗША да «Беларуснафты» ўведзены няправільна
Санкцыі ЗША ў дачыненні да ВА «Беларуснафта»з-за кантракта з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade уведзены на аснове неразумнага і несправядлівага закона, заявіў у інтэрв`ю БелаПАН пасол Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні.
Нагадаем, 29 сакавіка Дзярдждэпартамент ЗША заявіў аб увядзенні санкцый у дачыненні да ВА «Беларуснафта»
Як зазначыў іранскі пасол, ЗША ўвялі санкцыі на аснове свайго закона, які прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, што інвестуюць у Іран больш як 20 млн. долараў. Разам з тым, падкрэсліў Сеед Абдала Хасейні, Беларусь і Іран стварылі сумеснае прадпрыемства, якое працуе на нафтараджэнні Джафейр. «100% фінансавання забяспечвала іранская кампанія. Увесь аб`ём інвестыцый праекта роўны 500 млн. долараў. К гэтаму моманту аб`ём інвестыцый на першую фазу праекта склаў 200 млн. долараў. Астатняя частка фінансавання — 300 млн. долараў — будзе ажыццяўляцца ўжо за кошт продажу нафты, якая здабываецца там «, — сказаў ён.
Іранскі дыпламат падкрэсліў, што ЗША ўвялі санкцыі «на аснове непраўдзівай і няправільнай інфармацыі». «Выклікае шкадаванне, што краіна, якая лічыць сябе адным з сусветных лідараў, дзейнічае такім чынам. Упэўнены, што ЗША ў корані не маюць рацыі.
Ім варта папрасіць прабачэння ў Беларусі, але наўрад ці яны гэта зробяць», — зазначыў Хасейні.
Кажучы аб сумесным
Адказваючы на пытанне аб магчымым абмене візітамі на вышэйшым узроўні паміж Беларуссю і Іранам, Хасейні зазначыў: «Такія рашэнні, як правіла, прымае Адміністрацыя прэзідэнта. Як толькі беларускі бок вызначыць тэрміны, мы гатовы падрыхтаваць такі візіт у любы час».
Хасейні таксама падкрэсліў, што Іран «з найвышэйшай павагай глядзіць на свае адносіны з Беларуссю і даражыць імі».
Як раней паведамляў БелаПАН, Дзярждэпартамент у сувязі з увядзеннем санкцый у дачыненні да ВА «Беларуснафта» адзначаў у сваёй заяве, што «Злучаныя Штаты прымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення націску на Іран за яго адмову выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з ядзернай праграмай».
«Адзін з ключавых элементаў нашай стратэгіі факусіруецца на іранскіх магутнасцях па здабычы нафты і газу, якія, як прызнаецца ў рэзалюцыі Савета бяспекі ААН № 1929, Іран выкарыстоўвае для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджванні [ядзернай зброі], а таксама для маскіроўкі імпарту тавараў двайнога прызначэння», — гаварылася ў заяве Дзярждэпа. Падкрэслена, што менавіта ў межах гэтай стратэгіі і ўведзены санкцыі ў дачыненні да «Беларуснафты». Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з законам аб санкцыях у дачыненні да Ірана 1996 года, дапоўненым законам аб усёабдымных санкцыях у дачыненні да Ірана, прыцягненні да адказнасці і дывеставанні (канфіскацыі інвестыцый. — БелаПАН.) 2010 года, — за яе ўдзел у іранскім нафтавым сектары, зазначалася ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства ЗША.
Дзярждэпартамент таксама нагадаў у гэтай сувязі, што ў верасні 2010 года ў адпаведнасці з законам аб усёабдымных санкцыях супраць Ірана Злучаныя Штаты прымусілі спыніць інвестыцыі ў іранскі энергетычны сектар пяць кампаній: Total (Францыя), Statoil (Нарвегія), ENI (Італія), Royal Dutch Shell (Нідэрланды) і INPEX (Японія).