БЕЛ Ł РУС

24 мая ў Мінску запланаваная акцыя «Стоп-бензін»

24.05.2011 / 18:14

СМ

Арганізатара аўтапрабега супраць падвышэння цэнаў на паліва напярэдадні забіралі ў міліцыю.

На 19.00 24 мая актывісты «За Аўта» плануюць шырокамаштабную акцыю «Стоп-бензін» супраць чарговага падаражэння аўтамабільнага паліва. Пратэставы аўтапрабег мусіў стартаваць на паркоўцы ля супермаркета Prostore па вуліцы Убарэвіча, 176 у мікрараёне «Чыжоўка». Маршрут трымаецца ў сакрэце, каб міліцыя не перашкодзіла.

Як паведамляе «Салідарнасць», на стаянцы дзяжураць супрацоўнікі ДАІ.

Напярэдадні Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўта» Арцём Шаркоў быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.

Як паведаміў Шаркоў БелаПАН, 24 траўня каля будынка Мінскага гарадскога суда яго сустрэлі двое супрацоўнікаў міліцыі і выклікалі ў РУУС, маўляў, па невядомай крымінальнай справе, куды ён прыбыў у іх суправаджэнні прыкладна ў 15.40.

«Яны сказалі, што трэба праехаць ў Фрунзенскае РУУС па нейкай крымінальнай справе. У якасці каго мяне выклікаюць, растлумачана не было», — паведаміў Шаркоў. Там ён прабыў каля дзвюх гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула