Хакей. На ЧС-2012 Беларусь стартавы матч правядзе з чэмпіёнамі свету
На сайце Міжнароднай хакейнай федэрацыі апублікаваны каляндар матчаў чэмпіянату свету па хакеі - 2012, што пройдзе адразу ў дзвюх краінах: Фінляндыі і Швецыі.
Нагадаем, што ад 2012 г. сусветнае першынство будзе праводзіцца паводле новай схемы. 16 камандаў разбітыя на дзве групы па восем зборных, што згуляюць між сабой у аднакругавы турнір.
Зборная Беларусі трапіла ў адну групу са зборнымі Фінляндыі, Канады, ЗША, Славакіі, Францыі, Швейцарыі, Казахстана.
Свой першы матч зборная Беларусі згуляе з чэмпіёнамі свету зборнай Фінляндыі 4 мая (пачатак у 20:15),
затым: 6 мая з Швейцарыяй (20:15), 8 мая з Казахстанам (16:15), 10 мая з ЗША (16:15), 12 мая са Славакіяй (12:15), 14 мая з Францыяй (16:15), 15 мая з Канадай (12:15).
Усе гульні пройдуць у Хельсінкі. У чвэрцьфінал выходзяць па чатыры каманды з групы (пераможцы груп гуляюць з чацвёртымі камандамі сваіх жа груп і г.д.).
Каманда, што зойме апошняе месца ў групе, пакіне элітны дывізіён. Турніру за выжыванне цяпер не будзе.
На чэммпіянаце свету 2011 года ў Славакіі Беларусь заняла 14-е месца, гуляўшы акурат у турніры на выжыванне.