БЕЛ Ł РУС

Гродзенца будуць судзіць за парнаграфію на старонцы «вконтакте»

28.05.2011 / 13:32

Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы.

Крымінальная справа па артыкуле «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт» заведзена Ленінскім РАУС Гродна ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра.

На працягу года малады чалавек, выкарыстоўваючы ўласны камп’ютар, размяшчаў на асабістай старонцы сайта «Вконтакте» спасылкі на непрыстойнае відэа. Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы, пазіцыянуючы сябе выключным палюбоўнікам з багатым практычным стажам. Такім чынам, паводле яго слоў, хацелася прыцягнуць увагу іншых да сваёй персоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула