Сёння — дадатковы канцэрт-прэзентацыя шведска-беларускага праекта «Чара»
А 19-й гадзіне ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21).
А 19-й гадзіне ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21).
Канцэрт 1 чэрвеня сабраў поўную залу.
7 чэрвеня а 19-й гадзіне ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) адбудзецца прэзентацыя шведска-беларускага музычнага праекту «Чара» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча і «WZ-Orkiestra». Канцэрт пройдзе ў рамках Дзён шведскай культуры.
Па запрашэнні трэба звяртацца ў пасольства Швецыі (Мінск, Музычны завулак, 1/2) ці на e-mail: sweden@sweden.by.
«Чара» — пакладзеная на музыку вершы вядомых шведскіх паэтаў Катарыны Фростэнсан, Крыстофера Леандуэра і Кенэта Клемэтса. Перакладалі вершы не менш вядомыя беларускія паэты і перакладчыкі Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў і Дзмітры Плакс.
Першая прэзентацыя праекту прайшла 2 мая ў Стакгольме. У Беларусі «Чару» прэзентавалі пры поўным аншлагу 1 чэрвеня.