БЕЛ Ł РУС

Харчовыя прадукты па зніжаных коштах можна набыць падчас выставы «Белагра — 2011».

9.06.2011 / 10:38

Ехаць за дэлікатэсамі прыйдзецца на загарадную пляцоўку выставы ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гастэлаўскае», што недалёка ад вёскі Сеніца. Беларускія прадпрыемствы, якія выпускаюць хлеба-булачныя, макаронныя, малочныя і мясныя вырабы, там прапануюць свае тавары па дасяжных коштах. Напрыклад, самыя дарагія гатункі курыных яек там каштуюць тры тысячы васемсот рублёў. Калі ўлічыць, што квіток на маршрутку да «Белагра — 2011» каштуе тры тысячы дзвесце рублёў, можна спадзявацца на эканомію.

Дарэчы, выбірацца на выставу можна і ўсёй сям’ёй. Дзецям абавязкова спадабаецца магчымасць паглядзець на разнастайных жывёл і птушак: пародзістых коней, страўсаў, трусаў, цэсарак, авечак, коз.

Выстава будзе доўжыцца да 12 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула