БЕЛ Ł РУС

«Вясна», БАЖ і Свабодны тэатр атрымаюць Прэміі Свабоды

9.06.2011 / 11:10

250 палітыкаў, дыпламатаў і экcпертаў возьмуць удзел ва Уроцлаўскім глабальным форуме, які адбудзецца 9–11 чэрвеня ў Польшчы.
Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае лаўрэатаў Атлантычная рада Злучаных Штатаў Амерыкі.

Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА БАЖ і Свабодны тэатр.

Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсра Абдэль Фатах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Макейн, прэм’ер-міністр Малдовы Уладзімір Філат, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, а таксама заснавальнікі «Газеты Выборчай» Хелена Лучыва і Адам Міхнік.

Уроцлаўскі глабальны форум будзе прысвечаны будучыні Беларусі, адносінам Еўропы з ЗША, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.

У мерапрыемстве возьмуць удзел беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і намеснік сакратара абароны ЗША Аляксандр Вершбоў, паведамляе «Газета Выборча».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула