БЕЛ Ł РУС

Колькі працэнтаў склала інфляцыя за час кіравання Лукашэнкі?

9.06.2011 / 11:36

Зміцер, Мінск

з пошты Рэдакцыі

Задачка для першага класа.

У 1994 годзе ў нас у мяшку было 1000 разліковых білетаў банка ЗША. Але як шчырыя патрыёты, паверыўшы ў эканамічны геній маладога прэзідэнта, вырашаем гнілыя буржуйскія грошы перавесці ў нашыя кроўныя рублі.
Курс даляра да рубля на той момант складаў 11500 руб./$1. У выніку мы атрымалі 11,5 млн рублёў і паклалі іх ў панчоху ад чужых вачэй далей.

У канцы 1990-х Лукашэнка праводзіць дэнамінацыю і адымае адзін нуль ад рубля. У выніку мы ўжо маем 1 150 000 рублёў. У пачатку 2000-х Лукашэнка праводзіць яшчэ адну дэнамінацыю і адымае ўжо тры нулі ад рубля. І мы маем ужо 1 150 рублёў.

26 траўня 2011, паддаўшыся паніцы, мы вырашылі абмяняць беларускія рублі на даляры. Адстаяўшы доўгія чэргі, мы за свае 1 150 рублёў атрымалі 0,22 $ (па курсе Нацбанка 5000 руб./$1).

Пытанне: колькі працэнтаў склала абясцэньванне беларускага рубля за час кіравання Лукашэнкі?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула