БЕЛ Ł РУС

Паназірайце за амурскім леапардам анлайн

9.06.2011 / 11:39

СП

Цяпер, каб пабачыць як кормяць сланоў у Талінскім заапарку, неабавязкова ехаць у Эстонію.

Відэакамеры Талінскага заапарка расказваюць пра жыццё сланоў, снежных барсаў і арлоў-маркутаў.

Цяпер, каб пабачыць як кормяць сланоў у Талінскім заапарку, неабавязкова ехаць у Эстонію. На тэрыторыі парку ўсталявалі некалькі відэакамер, якія дазваляюць усім ахвочым сачыць за жыццём жывёл анлайн у інтэрнэце. Камеры размешчаныя ў вальерах з амурскімі леапардамі, снежнымі барсамі, сланамі і драпежнымі птушкамі.

Заўвага: сайт заапарку мае тры моўныя версіі — эстонскую, англійскую і расійскую. Эстонская версія старонкі прапануе найбольшую колькасць анлайнаў. Напрыклад, на эстонскай старонцы за амурскімі леапардамі сочыць тры камеры, на англійскай і расійскай старонках — па дзве.

Акрамя таго, на сайце ёсць фотагалерэя, а таксама архіў відэасюжэтаў, прысвечаны жыхарам заапарку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула