БЕЛ Ł РУС

Мама Яраслава, якому патрэбна пратэзаванне: Дзякуй за дапамогу, сына чакаюць новыя аперацыі

9.06.2011 / 13:46

Што да грошай, то толькі нядаўна было падрыхтавана судова-медычнае заключэнне, якое дае падставы для ўрэгулявання матэрыяльнага боку праблемы.

«Шаноўнае спадарства, я мама Яраслава. Стан майго сына такі, што да пратэзавання яшчэ далёка. Яму належыць будзе перанесці яшчэ некалькі аперацый.

Што да грошай, то толькі нядаўна было падрыхтавана судова-медычнае заключэнне, якое дае падставы для ўрэгулявання матэрыяльнага боку праблемы. На выкананне патрэбных захадаў таксама патрэбен час.

Што да афіцыйных асобаў, на якіх ляжыць клопат аб пацярпелых, то ветлівая спагада і абяцанні датрымаць найлепшую форму дапамогі мяне, і сына не абмінулі. Нешта было з’явілася і ў эфіры. Але я не адсочваю.

Дзякую ўсім за ўвагу і ахвяраванні на карысць майго сына.

Нечаканая сумная вядомасць… Удакладню біяграфію: мой сын скончыў Ліцэй БДУ.

Шчырыя і ласкавыя кантакты ўжо адбыліся ў яго са шматлікімі сябрамі.

…………………………………………………………..

Што да асэнсавання падзей, то ў мяне вельмі шмат асабістага матэрыялу.

Жадаецца, каб існавала такая атмасфера, што будзе спрыяць загойванню фізічных і духоўных ранаў, аднаўленню жыццядзейнасці пацярпелых.

А таксама бачанню ўсімі светлых перспектыў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула