БЕЛ Ł РУС

Дашкевіч сцвярджае, што пацярпелыя па яго справе — пазаштатныя супрацоўнікі міліцыі

13.06.2011 / 12:28

АП

Касацыйную скаргу лідара Маладога Фронту разгледзяць 17 чэрвеня.

Касацыйную скаргу лідара Маладога Фронту разгледзяць 17 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе.

Надпіс на сцяне жодзінскай турмы, дзе адбывае свой тэрмін Зміцер Дашкевіч.

Зміцер Дашкевіч атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму, а яго паплечнік — Эдуард Лобаў — чатыры ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дашкевіча і Лобава затрымалі 18 снежня, за дзень да падзей на Плошчы. Суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве — збіцці дзвюх асобаў на вуліцы.

Пацярпелыя ў зале суда так і не з’явіліся. Яны адказвалі на пытанні з-за сценкі.

Дашкевіч у сваёй касацыйнай скарзе сцвярджае, што «пацярпелыя» Канстанцін Савіцкі і Алег Малышаў, якія на працэсе сцвярджалі, што нідзе не працуюць, насамрэч з’яўляюцца пазаштатнымі супрацоўнікамі Заводскага РАУС Мінска.

У заяве палітыка таксама сцвярджаецца, што Малышаў, які называў сябе несудзімым, раней быў асуджаны па артыкуле ч.1 арт. 328 КК: «Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх прэкурсораў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула