БЕЛ Ł РУС

Жонку пасла Казахстана абакралі ў гандлёвым доме «На Нямізе»

15.06.2011 / 10:09

У Цэнтральным РУУС Мінска распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 205 па факце крадзяжу ў жонкі пасла Казахстана ў Беларусі Анатоля Смірнова, паведамілі ў праваахоўных органах.

Злачынства было ўчынена 9 чэрвеня ў гандлёвым доме "На Нямізе". Жонка казахстанскага пасла пазбавілася кашалька, у якім была дыпламатычная карта, банкаўская картка, 400 долараў і 300 тысяч беларускіх рублёў.

У ГУУС Мінгарвыканкама гэтую інфармацыю не каментуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула