БЕЛ Ł РУС

Футбол. Беларус звольніў самога Рууда Гуліта

15.06.2011 / 10:54

Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў адправіў у адстаўку галоўнага трэнера футбольнага клуба «Церак» (Грозны), вядомага ў мінулым галандскага гульца Руда Гуліта.

Рууд Гуліт на фоне партрэта Рамзана Кадырава, rian.ru

Прычынай звальнення стала паражэнне «Церака» ў выязным матчы чэмпіянату Расіі супраць пермскага «Амкара» — 0:1.

Мяч у свае вароты на 90-й хвіліне забіў беларускі абаронца, член нацыянальнай зборнай Сяргей Амельянчук.

Напярэдадні сустрэчы кіраўніцтва грозненскага клуба паставіла перад Гулітам ультыматум: ён будзе вызвалены ад пасады, калі не зможа перамагчы «Амкар».

Пасля 13 тураў «Церак» з 12 баламі займае 14-е месца сярод 16 каманд расійскай прэм’ер-лігі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула