БЕЛ Ł РУС

Мужчынам у Іране забаранілі насіць упрыгожанні на шыі, за гэтым прасочыць паліцыя нораваў

15.06.2011 / 12:39

Улады Ірана распачалі яшчэ адзін крок у барацьбе з «уварваннем заходняй культуры» — цяпер мужчынам забаронена насіць ўпрыгожанні на шыі,
піша Guardian.

За захаваннем новага правіла будуць сачыць 70 тысяч супрацоўнікаў так званай паліцыі нораваў, якія патрулююць вуліцы некалькіх гарадоў, а ў першую чаргу — Тэгерана.

«План маральнай бяспекі» акрамя гэтага забараняе мужчынам насіць шорты, але кашулі з кароткімі рукавамі дазволеныя.

«Узмацненне плана маральнай бяспекі ўводзіцца па патрабаванні народа і будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будуць задаволеныя інтарэсы людзей»,

 — сказаў прадстаўнік паліцыі.

З надыходам лета моладзь рызыкуе быць не толькі аштрафаваная, але і арыштаваная за невыкананне правілаў, адзначае выданне.

«Яны не толькі абмяжоўваюць нас у адзенні, яны сеюць паніку і страх, накіраваўшы столькіх паліцэйскіх на вуліцы… Гэта проста неверагодна — назіраць за тым, як умешваюцца ў вашае асабістае жыццё», — сказаў па тэлефоне адзін з жыхароў Тэгерана.

Раней іранскі парламент прапанаваў забараніць трымаць сабак. На думку парламентарыяў, сабака — гэта «нячыстая» жывёла і трымаць яе — значыць «слепа прытрымлівацца вульгарнай культуры захаду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула