БЕЛ Ł РУС

«НН» сто гадоў з вамі

15.06.2011 / 16:36

Nashaniva.com

Малыя Бесяды Вілейскага павета. Некалькі год таму наш куток дурную меў славу: не было той ночы, каб каго не абакралі. Але апошнімі часамі крыху супакоілася: найважнейшых правадыроў перацерабілі і такі ўпіхнулі ў астрог. Баяцца толькі суседзі, каб ізноў яны не паварочаліся, як не раз ужо бывала… Слізкі народ!

«НН». № 23. 1911.

115-гадовая жыхарка Францыі Мары Брэмон, што памерла ў мінулую сераду, не была найстарэйшай жыхаркай планеты. Як паведамілі ў Гарадзенскім аблвыканкаме, у вёсцы Малыя Нягневічы Наваградскага раёна жыве сп-ня Тэкля Баброўская, якой сёлета ў красавіку споўнілася 116 год. А ў студзені ў Гомельскай вобласці памерла 124-гадовая Марыя Шарая. Праўда, у 40-я гады многія беларускія кабеты накідалі сабе гадоў, каб іх ужо ў калгас не гналі.

«НН». № 23. 2001.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула