БЕЛ Ł РУС

Справа новага абвінавачанага па 19 снежня Святаслава Барановіча перададзена ў суд

9.08.2011 / 13:09

spring96.org

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага.

Следства скончана і абвінавачваны азнаёмлены з матэрыяламі справы. У бліжэйшы час Мінгарсуд, куды было перададзена справа, павінен прыняць рашэнне адносна таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.

Святаславу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкулы 293 Крымінальнага кодэкса — «удзел у масавых беспарадках», што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Гаворка ідзе пра шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула