БЕЛ Ł РУС

Флэшмоб у падтрымку Бяляцкага 

9.08.2011 / 16:23

Фота Сяргея Гудзіліна

Яго зладзіла ў пераходзе метро «Плошча Якуба Коласа» моладзь АГП.

Актывісты моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» правялі ў пераходзе метро акцыю ў падтрымку праваабаронца Алеся Бяляцкага.

Акцыя распачалася а 14.30 у пераходзе метро станцыі "Плошча Якуба Коласа".

Актывісты заклеілі сцены перахода плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Тэхналогіі грамадзняскага супраціву.

Імправізаваная скрынка для грошай, якія Бяляцкі "вінен" дзяржаве.

Акцыя прайшла без затрыманняў.

Цікаўныя мінакі - спыняліся, а астатнія - некуды спяшаліся.

А 14.30 актывісты «Маладых дэмакратаў» прыйшлі ў пераход станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» і заклеілі яго сцены плакатамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Разам з плакатамі быў прынесены стол і скрынка для збору грошай, якія Бяляцкі па інфармацыі следства вінен дзяржаве. Мінакам раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы аб арышце праваабаронца Алеся Бяляцкага. Флэшмоб прайшоў без затрыманняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула