БЕЛ Ł РУС

Севярынца адпраўляюць на Пружаншчыну

9.08.2011 / 17:18

http://bchd.info

Прыбыць у вёску Куплін сустаршыня БХД павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.

Сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 19 снежня да трох гадоў «хіміі», не знайшлося месца ў спецустановах Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі, сёння, 9 жніўня, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС горада Віцебска. Адбываць пакаранне ён будзе ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці.

Геаграфічна гэтае месца адбыцця пакарання з’яўляецца адным з самых аддаленых у Беларусі ад роднага гораду Паўла Севярынца — Віцебска.
Прыбыць у вёску Куплін сустаршыня БХД павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.

Нагадаем, што яшчэ ўчора Паўлу Севярынцу казалі, што адбываць пакаранне ён будзе ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула