БЕЛ Ł РУС

Ліянель Месі прызнаны найлепшым гульцом свету трэці год запар

9.01.2012 / 22:55

Фота AFP.

Форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі прызнаны найлепшым гульцом свету-2011. Цырымонія ўручэння «Залатога мяча» адбылася ў панядзелак у Цюрыху.

Нагадаем, што ФІФА і аўтарытэтны французскі часопіс France Football аб’ядналі свае ўзнагароды ў мінулым годзе і першым уладальнікам прыза стаў менавіта 24-гадовы аргенцінец. У 2009 г. форвард «Барсы» быў адзначаны і France Football, і ФІФА.

Стаўшы найлепшым трэці раз запар, Месі паўтарыў унікальнае дасягненне Мішэля Плаціні.
Француз атрымліваў «Залаты мяч» у 1983 — 1985 гадах, калі гуляў за «Ювентус».

***

Месі прыязджаў у Мінск тры месяцы таму — калі «Барселона» прыязджала ў Беларусь на матч Лігі чэмпіёнаў з БАТЭ. Каталонцы разграмілі 28 верасня беларусаў 5:0, Месі правёў на полі ўвесь матч і забіў два галы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула