БЕЛ Ł РУС

Каталіцкі касцёл не падтрымлівае галадовак і выступае супраць смяротнага пакарання

2.04.2012 / 13:59

nn.by

Прайшла прэс-канферэнцыя мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу Уваскрасення Хрыстовага, выказаў пазіцыю каталіцкага касцёла адносна праблемы смяротнага пакарання палітычных вязняў і галадоўкі.

Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што касцёл ужо заяўляў сваю пазіцыю адносна смяротнага пакарання, і яшчэ раз падкрэсліў: «Мы за тое, што Бог даў жыццё і Бог валадар жыцця».

Праблему палітвязняў арцыбіскуп пракаментаваў гэтак:

«Мажліва, не вельмі этычна задаваць духоўнай асобе такое пытанне. Мы служым усім людзям і молімся за ўсіх людзей. Справы палітычныя — гэта справы палітычныя. Мы займаемся духоўным акармленнем людзей».

Пра галадоўку палітвязня Сяргея Каваленкі Тадэвуш Кандрусевіч сказаў гэтак: «З пункту гледжання сацыяльнага навучання касцёла, кожны чалавек павінны клапаціцца аб сваім здароўі. І касцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка», паведамляе заявіў, што з’яўляецца праціўнікам прымянення смяротнага пакарання.

«Я — прыхільнік таго, каб смяротнага пакарання не было», — сказаў уладыка Веніямін на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Мінску, прысвечанай 400-годдзю з дня смерці святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула