БЕЛ Ł РУС

Снапкоў: Беларусы перастануць з'язджаць, калі пачнуць зарабляць 80% ад заробку суседзяў

11.04.2012 / 18:38

Рызыка адтоку кадраў з Беларусі існуе, але яна мае кароткатэрміновы характар. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Міністр растлумачыў, што дадзеная рызыка паўстала летась у сувязі з дэвальвацыяй і зніжэннем заробкаў беларусаў у даляравым эквіваленце. "Цяпер ідзе адток як высокакваліфікаваных, так і нізкакваліфікаваных кадраў, і неабходна зрабіць высновы з гэтай сітуацыі", -- сказаў міністр.

Рызыка адтоку кадраў знікне ў тым выпадку, калі ў Беларусі ўзровень зарплаты дасягне 80% ад заробку ў краінах-суседзях. Мікалай Снапкоў адзначыў, што Беларусь выйдзе на дадзены параметр, аднак галоўнай умовай для гэтага з'яўляецца павышэнне прадукцыйнасці працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула