БЕЛ Ł РУС

Улады Сірыі пагадзіліся на замірэнне

11.04.2012 / 20:03

Улады Сірыі афіцыйна запэўнілі спецыяльнага міжнароднага пасланца Кофі Анана, што з 6 гадзін раніцы ў чацвер 12 красавіка будуць трымацца ўмоваў замірэння, прапанаванага Ананам.

У лісце Анану з сірыйскага міністэрства замежных спраў, аднак, гаворыцца, што

Дамаск пакідае за сабой права адказваць на магчымыя напады з боку ўзброеных атрадаў апазіцыі.

Са словаў Кофі Анана, ён працягне кансультацыі з уладамі Сірыі і іх праціўнікамі, каб дамагчыся захавання ўсіх пунктаў прапанаванага ім мірнага плану.

Улады Іарданіі паведамілі сёння, што на тэрыторыі краіны знаходзяцца 95000 уцекачоў з Сірыі. Яшчэ 25 тысяч чалавек збеглі ў Турцыю.

Агульная колькасць ахвяр канфлікту ў Сірыі ацэньваецца больш чым у 9 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула