БЕЛ Ł РУС

У гарадзенкі скралі 30 тысяч даляраў, якія ляжалі ў незачыненай машыне

12.04.2012 / 10:11

Жанчына пакінула сумку з буйной сумай грошай у сваім аўтамабілі. Машыну яна не зачыніла і пайшла здаваць дыван у хімчыстку.

Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла, што з салона знікла сумка з грашыма. Гэта здарылася на мінулым тыдні.

Як растлумачыў намеснік начальніка РАУС Кастрычніцкага раёна Аляксандр Траско, пацярпелая аказалася індывідуальным прадпрымальнікам. Яна расказала міліцыянтам, што ў скрадзенай сумцы была розная валюта на суму 30 тысяч даляраў. Пакуль зламыснікаў не знайшлі.

Такая бестурботнасць сустракаецца даволі часта. Нядаўна падобны выпадак у Гродне адбыўся ў спартыўнай зале. Бізнэсовец у распранальні пакінуў партфель з 15 тысячамі даляраў. А калі прыйшоў з трэніроўкі, убачыў, што сумку скралі. Тады злодзеяў знайшлі і затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула