Пытанне пра перанос ЧС па хакеі ўнесена ў парадак дня майскага пасяджэння IIHF
Пра гэта паведаміла Соня Нандзік, памочніца дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэка Мігальскага.
Нагадаем, што чэмпіянат павінен адбыцца ў траўні 2014 года ў Мінску. Ідэя перанесці яго з Мінску з’явілася пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Пад такімі заклікамі падпсіаліся многія палітычныя і грамадскія дзеячы з усяго свету.
Сярод інстытуцыяў, якія падтрымалі ідэю пераносу чэмпіянату з Беларусі, выказаліся таксама Еўрапарламент і Кангрэс ЗША.