БЕЛ Ł РУС

Акцёр Аляксандр Шырвінт шпіталізаваны

12.04.2012 / 11:22

Знакаміты расійскі акцёр і рэжысёр Аляксандр Шырвінт быў тэрмінова шпіталізаваны.

Кіроўца Аляксандра Анатольевіча прывёз яго ў лякарню, дзе лекары нават тут жа далі асобную палату такому вядомаму пацыенту.

Папярэдні дыягназ, з якім паступіў 77-гадовы народны артыст, — парушэнне кровазвароту. Таму цяпер, нягледзячы на тое, што Шырвінту ўжо стала лепш, ён працягвае заставацца ў ложку.

Пры паступленні ў Аляксандра Анатольевіча апынуліся самыя розныя захворванні, у дадатак да праблем з сэрцам. Медыкі ўжо ўзялі ў акцёра некаторыя вельмі важныя аналізы, і цяпер чакаюць іх вынікі, каб на іх падставе прызначыць далейшае лячэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула