БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі вітаў вызваленне Саннікава

16.04.2012 / 09:11

Эстонскі лідар Томас Хендрык Ільвес вітаў вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Прэзідэнт Эстоніі адзначыў, што адзіная пазіцыя краін Еўрасаюза па замежнапалітычных пытаннях можа прыносіць рэальныя вынікі. 
 


«Я рады факту вызвалення аднаго з лідараў беларускай апазіцыі. Былы кандыдат у прэзідэнты правёў у турме амаль паўтара года», — сказаў Ільвес, адзначыўшы, што за кратамі па-ранейшаму знаходзяцца дзясяткі вязняў сумлення. «Без іх вызвалення немагчыма казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж ЕС і Беларуссю», — падкрэсліў ён.

Андрэя Саннікава вызвалілі з папраўчай калоніі ў суботу 14 красавіка. Ён быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. 15 красавіка быў вызвалены каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула