БЕЛ Ł РУС

Рух грамадскага транспарту ў раёне Радужнай змяняецца 16-22 красавіка

16.04.2012 / 09:36

У Мінску ў сувязі з выкананнем будаўнічых работ і закрыццём руху па вуліцы Радужнай з 16 па 22 красавіка ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе».

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 11, 130 арганізуецца па пр. Пераможцаў, вул. Нарачанскай у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Радужная», «Мінск-Арэна» на змененым участку.

Аўтобусы маршруту № 73 паедуць па пр. Пераможцаў, вул. Нарачанскай, вул. Ціміразева, вул. Радужнай у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Радужная», «Мінск-Арэна», «2-я гарадская дзіцячая бальніца» на змененым участку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула