БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы: Паслы вернуцца толькі разам

16.04.2012 / 12:46

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Катажына Пэлчыньска-Налэнч пацвердзіла, што магчымае толькі сумеснае вяртанне ў Мінск паслоў краін ЕС.

«Беларусь — праблема не толькі для Польшчы, але і для ўсяго ЕС», — сказала намеснік міністра замежных справаў выданню Gazeta Wyborcza ў панядзелак.

«Наша пазіцыя ясная. Мы хацелі б вярнуць нашых паслоў чым раней, тым лепш. Але вернемся сумесна», — адзначыла Катажына Пэлчыньска-Налэнч.

Высылка дыпламатаў ЕС з Беларусі адбылася пасля ўвядзення новых санкцыяў у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў лютым.

Улады вызвалілі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў выходныя. Ён быў прысуджаны да 5-гадовага турэмнага зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту супраць сфальсіфікаваных, на думку міжнароднай супольнасці, прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

Пазней, у нядзелю, Дзмітрый Бандарэнка, які ўзначальваў выбарчую кампанію Саннікава, таксама быў вызвалены з турмы.

Катажына Пэлчыньска-Налэнч заявіла, што

ўрад у Мінску да гэтага часу адмаўляецца ад супрацоўніцтва.

«Перамовы з уладамі ў Мінску нельга назваць канструктыўнымі», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула