БЕЛ Ł РУС

Розніца ў працягласці жыцця ў Беларусі паміж мужчынамі і жанчынамі складае 12 гадоў

18.04.2012 / 13:28

У Беларусі ў мінулым годзе, паводле папярэдніх дадзеных, чаканая працягласць жыцця склала 70,6 года. У параўнанні з 2010-м яна павялічылася на 0,2 года. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.

Згодна з асноўным арыенцірам Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі гэты паказчык да 2015 года павінен вырасці да 72–74 года.

Чаканая працягласць жыцця ў беларускіх мужчын складае 64,7 года, у беларускіх жанчын — 76,7 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула