БЕЛ Ł РУС

2–5 мая — Тыдзень дызайну ў Мінску

30.04.2012 / 10:25

Nashaniva.com

Грандыёзная выстава на Футбольным манежы і не толькі.

Ад 1 да 6 мая ў Мінску пройдзе серыя імпрэзаў, аб'яднаных агульнай назвай DESIGN WEEK. Прадстаўнікі розных дызайнерскіх галінаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны пакажуць свае працы, многія з якіх яшчэ ніколі не выстаўляліся на публіцы.

У маі 2011 ў Мінску на Футбольным манежы ў рамках мэблевага Форуму з поспехам прайшла «Галерэя беларускага дызайну». Мерапрыемства стала найбуйнейшым аглядам (больш за 50 удзельнікаў) актуальнага беларускага дызайну і выклікала вялікую грамадскую цікавасць (больш за 13000 наведнікаў).

Сёлета

экспазіцыі розных напрамкаў дызайну ахопяць увесь горад
і ўцягнуць у кругазварот выстаў, паказаў, шоу вялікую колькасць аматараў прыгожага і якаснага дызайну.
Ад 2 да 5 мая экспазіцыя прамысловага і інтэр'ернага дызайну, а таксама fashion-секцыя, зноў размесціцца на Футбольным манежы (пр.Пераможцаў, 20/2), адначасова з найбуйнейшай мэблевай выставай «Мэблевы Форум».
Акрамя асноўнай экспазіцыі, госці DESIGN WEEK змогуць наведаць мерапрыемствы дзелавой праграмы. Дадатковымі агменямі дызайну стануць галерэі сучаснага мастацтва, кавярні і клубы сталіцы. На гэтых пляцоўках пройдуць паказы прамысловага і графічнага дызайну, экспазіцыі партнёраў. У Музеі гісторыі беларускага кіно (Свярдлова, 4) публіка ўбачыць найлепшыя дакументальныя тэматычныя фільмы.

Больш падрабязнасцяў -- на сайце імпрэзы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула