БЕЛ Ł РУС

Рыгор Серыкаў. Нам не расказалі многага дзяды

25.04.2012 / 13:29

Nashaniva.com

За параднай шыльдай сталінскіх вусоў
Пагражала смерцю жменя каласоў.

Раскладу цяпельца з трэсак і кары
У садку за пуняй. Добра на двары.
На таган уздзену сала ладны брус,
На ватоўцы ўтульна, смачна прымашчусь.

Запішчыць-заенчыць сала над агнём,
У галаву папруцца думкі табуном.
Буду кáпаць салам на вуголле й хлеб,
Эх, назад вярнуцца у дзяцінства мне б.

Распытаў, здаецца б, дзеда пра вайну,
Запісáў, як жылі людзі ў даўніну,
Што цанілі болей, лаялі каго,
Як і ў чым шукалі сэнс жыцця свайго?

І чаму вярнуліся з фронту у калгас?
Хіба лепшай долі не было для вас?
Выбрацца з прыгону так і не змаглі,
Не разбагацелі з працы на зямлі…

За параднай шыльдай сталінскіх вусоў
Пагражала смерцю жменя каласоў.
Колькі было страхаў, гора і бяды.
Нам не расказалі многага дзяды…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула