БЕЛ Ł РУС

Модныя торбы да гадавіны дэвальвацыі

22.04.2012 / 11:49

Аксана Рудовіч

Дызайнеры «Адлігі» стварылі калекцыю торбаў з «зайчыкамі»-пярэваратнямі.

Дызайнеры вырашылі крыху «абгрэйдзіць» першыя незалежныя беларускія грошы.

У выніку выйшлі модныя «пярэваратні»: зайчыкі, вавёрачкі і зубры з галовамі амерыканскіх прэзідэнтаў.

Знешне сумкі нагадваюць інкасатарскія — з металічнай лямкай, усё як мае быць. Першыя такія торбы выпусцілі яшчэ перад новым годам, кажа дырэктар дызайн-студыі «Адліга» Вецер Механічны.

А зараз падрыхтавалі новую калекцыю па тканінах і графічным дызайне са «звераняткамі-баксяняткамі».

Аўтар графікі — дызайнер Артур Вакараў. Як ён прызнаецца ў сваім блогу, «хацелася ачалавецыць звяркоў».

Замовіць дызайнерскую сумку можна на сайце«Адлігі». Праўда, «зайчыкі» кусаюцца — 499 000 рублёў. Як-ніяк, звяркі з прэзідэнцкім тварам. «Інкасатарскія» торбы са старой калекцыі прапануюцца са зніжкай — 399 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула