БЕЛ Ł РУС

Стэфан Эрыксан сёння вяртаецца ў Мінск

25.04.2012 / 11:02

А пасол Эстоніі вернецца да канца тыдня.

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан вяртаецца ў Мінск 25 красавіка, пасол Эстоніі Яаак Лэнсмент заявіў, што вернецца ў Менск да канца гэтага тыдня, але не паведаміў канкрэтную дату. Сказаў толькі, што пакуль знаходзіцца ў адпачынку.

24 красавіка пасол Чэхіі ў Беларусмі Іржы Карас заявіў, што плануе вярнуцца ў Мінск у пятніцу 27-га.

Нагадаем, што 28 лютага паслу Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры афіцыйны Мінск прапанаваў выехаць з Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацый». На знак салідарнасьці ўсе паслы краін ЕС былі адкліканыя з Мінска для кансультацый у свае краіны. На мінулым тыдні было заяўлена, што павінны ў найбліжэйшы час вярнуцца ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула