БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы спрабуюць збіць маштаб «Чарнобыльскага шляху»

26.04.2012 / 10:43

КМ

Прэвентыўныя затрыманні ў Мінску.

Намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка заблакаваны ў сваёй кватэры. Сёння а 9-й гадзіне ў дзверы яго кватэры пачалі стукацца мужчыны з патрабаваннем адамкнуць ім. Мікола не адказваў.

Цяпер двое чалавек у цывільным дзяжураць у яго пад’ездам. Там стаіць і аўтамабіль без нумароў.

А позна ўвечары 25 красавіка ў мінскую кватэру сябра рады Беларускай партыі «Зялёныя», эколага і гісторыка Уладзіміра Валодзіна, спрабавалі трапіць невядомыя.

У кватэры Валодзіна, паводле яго словаў, у той момант знаходзіліся яго знаёмыя — грамадзянін Беларусі і дзве грамадзянкі Расіі. «Калі невядомыя пачалі моцна біць у дзверы, імітуючы спробу яе выбіць, яны спалохаліся і выклікалі міліцыю. Прыбылыя супрацоўнікі найбліжэйшага апорнага пункта вырашылі правесці праверку пашпартоў, — кажа Валодзін. — У дзвюх расіянак забралі пашпарты нібыта за парушэнне пашпартнага рэжыму. Яны не затрыманыя і сёння паедуць забіраць дакументы і спрабаваць даказаць, што нічога не парушалі».

Валодзін удакладніў, што на момант інцыдэнту яго самога ў кватэры не было.

«У маю кватэру традыцыйна напярэдадні акцый прыходзяць розныя персанажы, як у форме, так і без яе.

З досведу іншых людзей я ведаю, што прыходзяць затрымліваць перад акцыямі, таму ў такія дні мяне дома проста не бывае»,
— адзначыў ён.

Цяперашні візіт супрацоўнікаў сілавых структур Валодзін звязвае з сённяшняй акцыяй «Чарнобыльскі шлях — 2012».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула